МУС: затрыманыя браты-блізнюкі — удзельнікі "масавых беспарадкаў"
МУС Беларусі паведаміў пра затрыманне двух братоў-блізнюкоў, якіх называюць удзельнікамі "масавых беспарадкаў" у жніўні ў Жлобіне. У раёне цэнтральнай плошчы яны нібыта закідвалі каменнем і тратуарнай пліткай міліцыянераў і іх транспарт. Цяпер маладыя людзі праходзяць падазраванымі па крымінальнай справе, распачатай "па фактах учынення групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый". Такіх спраў па Беларусі распачаты сотні, суды ўжо выносяць прысуды. Пры гэтым ніхто з сілавікоў не пакараны за катаванні пратэстоўцаў.
Затрыманне хлопцаў днямі правялі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы АМАП. Адзначаецца, што раней яны былі асуджаны за хуліганства. Адзін з братоў "з'яўляецца актыўным удзельнікам праварадыкальнай каляфутбольнай групоўкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.