Муж 15-гадовай мамы з-пад Светлагорска знойдзены ў пятлі

Муж 15-гадовай мамы з-пад Светлагорска знойдзены ў пятлі

У вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельшчыны павесіўся 28-гадовы мужчына. Як паведамляе ranak.by са спасылкай на старшага следчага Светлагорскага райаддзела Следчага камітэта Антона Драпезу, цяпер следчыя праводзяць параверку па гэтым факце.

Цела мужчыны было знойдзенае 20 студзеня. У гэты дзень ён не выйшаў на працу, і старшыня сельсавета стаў яго шукаць дома. Дзверы хаты былі зачыненыя знутры. З дапамогай ратавальнікаў узламалі дзверы і знайшлі гаспадара павешаным. Паведамляецца, што прыкметаў гвалтоўнай смерці не выяўлена.

Гісторыя гэтага мужчыны стала вядомая ўсёй краіне напрыканцы 2015 года. Тады на яго пачалі крымінальную справу за інтымную сувязь з непаўналетняй. 13-гадовая на той час Насця зацяжарыла. У 2016 годзе мужчыну асудзілі, але неўзабаве выпусцілі з-за кратаў: сваю ролю ў гэтым адыгралі хадайніцтвы Насці, у якой нарадзілася дзіця, і яе маці.

Пасля гэтага мужчына і дзяўчынка сталі жыць разам. Аднак неўзабаве стала вядома, што Насця сышла ад мужа і жыве з маці. Яна казала, што муж выпіваў і біў яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі