Мужчына вярнуў у банк 45 мільёнаў рублёў, якія яму выдалі памылкова
Пасля рэзанансу ў інтэрнэце і публікацыі відэа ён сам затэлефанаваў у міліцыю.
Шчасліва скончылася гісторыя з 45 мільёнамі, якія касірка банка памылкова выдала аднаму з кліентаў. Як паведамляла Еўрарадыё, выпадак адбыўся яшчэ 30 студзеня: пры абмене долараў на беларускія рублі касірка выдала яму пачак з 50 мільёнаў рублёў замест 5 мільёнаў. Мужчына не пералічыў грошы, а адразу сышоў з банка.
Калі служба бяспекі банка не змагла сама знайсці кліента, то яна звярнулася па дапамогу ў міліцыю. У інтэрнэт быў выкладзены і ролік з відэакамеры банка.
Як паведамляе прэс-лужба сталічнай міліцыі, ўжо ўвечары 23 лютага было некалькі тэлефанаванняў ад грамадзян, якія апазналі чалавека на відэа. А потым затэлефанаваў і сам мужчына, які выявіўся кіраўніком адной з мінскіх фірмаў. Па яго словах, у той дзень ён праводзіў некалькі грашовых аперацый, звязаных з даволі вялікімі сумамі. Пры абмене валюты мужчыне не пералічваў грошы, бо лічыў, што касірка выдала правільную суму. Пра памылку касіркі ён даведаўся толькі ўчора ад знаёмых, якія пабачылі ролік аб вышуку ў інтэрнэце. Мужчына кажа, што не збіраўся парушаць закон і сума не настолькі вялікая для яго.
Бізнэсовец вярнуў у банк грошы, прадстаўнікі банка прэтэнзій да яго не маюць.
Касірка мінскага банка выдала кліенту лішнія 45 мільёнаў рублёў (відэа)
Новыя падрабязнасці з банка, дзе касірка дала кліенту лішнія 45 млн рублёў