Музыку Андруся Такінданга пакінулі за кратамі на 15 сутак
Музыку Андруся Такінданга пакінулі за кратамі на 15 сутак. Яго прызналі вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў", паведамляюць праваабаронцы.
Такінданга і іншых музыкаў з гурта "Рэха" затрымалі 7 лістапада пасля дваровага канцэрта ў Каменнай Горцы ў Мінску. У той жа дзень у Малінаўцы пасля дваровага канцэрта затрымалі джазмена Паўла Аракеляна. У панядзелак ён таксама быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
З мінулага тыдня адбывае 15 сутак лідар гурта "Мутнаевока" Яўген Змушка, якога міліцыя затрымала таксама пасля дваровага канцэрта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.