На чыгуначнай станцыі пад Мінскам сабака ўжо два гады чакае свайго гаспадара

Галоўны герой тэлесюжэта / by.mir24.tv
Галоўны герой тэлесюжэта / by.mir24.tv

На чыгуначнай станцыі Клыпаўшчына пад Мінскам сабака ўжо два гады чакае свайго гаспадара. Яго называюць беларускім Хаціко, паколькі гэтая кранальная гісторыя нагадвае сюжэт вядомага фільма, распавядае ў сваім сюжэце by.mir24.tv. Мясцовыя жыхары кормяць сабаку, для яго нават змайстравалі будку, якая дапамагае перажыць маразы.

"Ён чакае, чакае і спадзяецца. Як любая жывёла, прывыкае да свайго гаспадара, любіць яго", — кажа мясцовыя жыхарка. Аднак гаспадар не вернецца — ён памёр два гады таму. Сабаку спрабавалі знайсці новы дом, але кожны раз ён збягаў на станцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі