На чыгуначнай станцыі ў Магілёве адбылася ўцечка сернай кіслаты
На чыгуначнай станцыі "Магілёў-2" адбылася ўцечка сернай кіслаты. Як інфармуе gospromnadzor.mchs.gov.by, здарэнне адбылося раніцай 14 жніўня. Было заўважана, што з цыстэрны цячэ серная кіслата. Цыстэрну тэрмінова адцягнулі ў іншае месца станцыі, дзе спецыялісты правялі ахалоджванне яе катла. Мяркуецца, што прычынай здарэння стаў пераліў небяспечнага груза пры загрузцы прадпрыемствам "Нафтан". Створаная камісія высветліць дакладныя прычыны здарэння.
Адзначаецца, што ніхто з людзей не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.