На Гродзеншчыне за "распаўсюд экстрэмізму" за год судзілі 1804 чалавекі

Затрыманне на прадпрыемстве ў Смаргоні летам 2024-га

Затрыманне на прадпрыемстве ў Смаргоні летам 2024-га / shliah.by

У Гродзенскай вобласці за "распаўсюд экстрэмізму" за 2024 год судзілі 1804 чалавекі. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці — адпраўлялі пад арышт ці штрафавалі. Па даных міліцыі, летась на тэрыторыі вобласці зарэгістравалі 1837 адміністрацыйных "экстрэмісцкіх" праваапарушэнняў. Атрымліваецца, што ў некаторых выпадках сілавікі нікога не змаглі прыцягнуць да адказнасці.

У міліцыі адзначаюць, што "распаўсюд экстрэмізму" адбываецца найперш у Viber і Telegram. У 2024-м у Смаргоні на адным з буйных прамысловых прадпрыемстваў за "распаўсюд экстрэмізму" затрымалі 8 чалавек. Некаторыя прадпрыемствы вобласці сілавікі "зачышчалі" некалькі разоў. Вядомыя факты звальнення пасля затрыманняў бюджэтнікаў.

Са жніўня 2020 года ў Гродзенскай вобласці распачалі больш за 3200 крымінальных спраў "аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці". Толькі адзін Ленінскі раённы суд Гродна ў 2024 годзе разгледзеў 304 "экстрэмісцкія" справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі