На Гуаме памылкова ўключылі сігнал трывогі, жыхары чакалі ракетны ўдар КНДР

На Гуаме памылкова ўключылі сігнал трывогі, жыхары чакалі ракетны ўдар КНДР

На востраве Гуам у Ціхім акіяне памылкова ўключылі аварыйны сігнал трывогі, жыхары чакалі ракетны ўдар КНДР. Яго на працягу 15 хвілін перадавалі дзве радыёстанцыі. Заклапочаныя жыхары вострава пачалі звяртацца ў паліцыю. Улады неўзабаве супакоілі людзей. Высветлілася, што адбывалася “незапланаванае тэставанне” радыёстанцый, інфармуе сайт cnbc.com.

Як вядома, на Гуаме знаходзяцца авіябаза і ваенна-марская база ЗША. З-за напружаных адносін паміж Злучанымі Штатамі і Паўночнай Карэяй востраў апынуўся пад пагрозай ракетнага ўдару з боку Пхеньяна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі