На Міншчыне працягваецца "рэйкавая вайна"

На Міншчыне працягваецца "рэйкавая вайна"

У Мінскім раёне невядомыя ўстанавілі дрот на рэйкі на чыгунцы. Электрацягнік "Рудзенск — Мінск" быў вымушаны выкарыстаць экстранае тармажэнне. Міліцыя шукае зламыснікаў, паведамляе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося раніцай 26 кастрычніка. Дыспетчар станцыі Калядзічы паведаміў у міліцыю пра дрот, які ўсталявалі на 482-м і 485-м кіламетрах.

Нядаўна міліцыя Мінскай вобласці прасіла грамадзян дапамагчы ў барацьбе са шкоднікамі на чыгунцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі