На паляванні ў Гарадокскім раёне застрэлілі бізнесмена

На паляванні ў Гарадокскім раёне застрэлілі бізнесмена

Увечары 21-лютага ў Гарадокскім раёне падчас палявання застрэлены 37-гадовы мужчына, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту. 

Па інфармацыі "Нашай Нівы" гаворка ідзе пра докшыцкага бізнесоўца Валерыя Янчака — уладальніка рэстарана "Сфера" і будаўнічай кампаніі "ЯВГ-сервіс". Жонка і пляменніца загінулага пацвердзілі выданню, што трагедыя адбылася на паляванні. Са словаў сваякоў "Наша Ніва" піша, што ў Янчака выпадкова стрэліў старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук, але размаўляць з журналістамі пра здарэнне Пінчук адмовіўся.

Па факце гібелі бізнесоўца Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч.1 арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Абставіны здарэння высвятляюцца.

На паляванні ў Гарадокскім раёне застрэлілі бізнесмена
Валерый Янчак / Ok.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі