На паўночным захадзе Беларусі выпала да 12 см снегу

На паўночным захадзе Беларусі выпала да 12 см снегу

Да 12 сантыметраў снегу выпала мінулай ноччу ў асобных раёнах па паўночным захадзе Беларусі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дзяжурны сіноптык ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Як удакладнілі ў цэнтрыгідраметэаралогіі, найбольшая колькасць снегу выпала ў гарадскім пасёлку Нарач (12 см) і Лынтупах (11 см). У астатніх раёнах паўночнага захаду Беларусі вышыня снежнага покрыва склала ад 1 да 7 см.

Сіноптыкі прагназавалі такое надвор'е і загадзя абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Моцны вецер і ападкі не паўплывалі мінулай ноччу на працу асноўнай сеткі энергасістэмы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі