На пятніцу ў Беларусі прагназуюць мокры снег, дождж і моцны вецер
Снегапад у лістападзе
Уначы ў пятніцу, 24 лістапада, у Беларусі прагназуюць снег, мокры снег і дождж, а на поўначы магчымыя моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу. У начныя гадзіны і раніцай месцамі ўтворыцца галалёд, а на асобных участках дарог — галалёдзіца. Удзень кароткачасовыя ападкі чакаюцца амаль па ўсёй краіне. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с (на Брэстчыне — да 24 м/с).
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 да +2 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад 0 да +5.
У выхадныя дні пахаладае (уначы месцамі будзе да 8-10 градусаў марозу).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.