На ўладальніка дэльталёта, які зваліўся ў возера, пачалі крымінальную справу

На ўладальніка дэльталёта, які зваліўся ў возера, пачалі крымінальную справу

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 60-гадовага ўладальніка дэльталёта, які на мінулым тыдні зваліўся ў возеры і пры гэтым загінула жанчына.

Як распавядала Еўрарадыё, трагедыя адбылася 10 жніўня на возеры Добрына пад Віцебскам. Сям'я з Віцебска прыехала палятаць на дельталёце. пярша ўладальнік вазіў 17-гадовую дзяўчыну, а потым яе 39-гадовую мачыху. Над возерам дэльтелёт зваліўся ў ваду з вышыні 10 метраў. Пасажырка загінула, кіроўцу дэльталёта ўдалося выратавацца. 

Следчыя дасталі з возера і агледзелі дэльталёт. Прызначаны шэраг неабходных экспертыз, канфіскаваная дакументацыя. 

Выявілася, што мужчына не меў права кіравання паветраным апаратам. Да таго ж у яго не было дазволу на палёты і пасведчання пілота.

Крымінальная справа пачатая па ч. 2 арт. 314 (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту асобай, абавязанай выконваць гэтыя правілы ў сілу выконваемай працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Уладальніка дэльталёта дапыталі, з яго ўзялі абавязацельства аб яўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі