На знос крычаўскай гімназіі вылучаць 200 тысяч рублёў з бюджэту
Магілёўскі аблвыканкам атрымае з бюджэту 200 тысяч дэнамінаваных рублёў. Гэтыя грошы прызначаныя на завяршэнне дэмантажу часткі будынка крычаўскай гімназіі, які знаходзіцца ў аварыйным стане. Грошы вылучаюцца згодна з пастановай Савета міністраў №586 ад 26 лiпеня 2016 года, інфармуе БелаПАН.
Аварыя ў крычаўскай гімназіі адбылася 29 жніўня 2014 года. Над актавай залай і сталовай абваліліся пліты перакрыцця. Першапачаткова планавалася аднавіць гімназію. Але потым стары будынак вырашылі знесці, а побач паставіць новы.
Грошы на знос будынка вылучыць Міністэрства фінансаў у III квартале 2016 года са сродкаў, прадугледжаных у бюджэце краіны на фінансаванне выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.