Нацбанк Беларусі набывае банк “Масква-Мінск”
Пра гэта ў суботу, 18 кастрычніка, паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова.
Чакаецца, што ўгода адбудзецца ў бліжэйшы час. “Чакаем прыняцця афіцыйнага дакументу тым бокам. З нашага году ўсе рашэнні прынятыя”, — сказала кіраўнічка Нацбанку.
Пры гэтым не плануецца аб’яднаць банк “Масква-Мінск” з “Белінвестбанкам”. Паводле Ермаковай, абодва банкі будуць расці самастойна, перадае БЕЛТА.