Нацыянальны банк 18 кастрычніка пусціць усіх жадаючых у кабінет Ермаковай
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе адначасова ў цэнтральным апараце Нацыянальнага банка ў Мінску і ва ўсіх галоўных упраўленнях па абласцях.
Дзень адчыненых дзвярэй задуманы як сямейнае свята. Госці змогуць азнаёміцца са сваёй крэдытнай гісторыяй, больш даведацца аб магчымасцях банкаўскіх картак і працы Нацбанка ў цэлым. У праграме таксама збор пазлаў з выявай беларускіх грошай, наведванне кабінета кіраўніка Нацбанка Надзеі Ермаковай і залы пасяджэнняў праўлення.
Наведвальнікі атрымаюць магчымасць зазірнуць у інкасатарскія машыну, апрануць бронекамізэльку інкасатара. Запланаваныя таксама тэматычныя конкурсы, гульні і віктарыны, удзельнікі якіх атрымаюць прызы і сувеніры, паведамляе БелТА.
Намеснік старшыні праўлення распавёў, што ў Нацбанку хацелі паказаць гасцям залаты злітак са сховішча, але з меркаванняў бяспекі ад гэтай ідэі прыйшлося адмовіцца.
У Мінску мерапрыемства пройдзе на трох пляцоўках: у цэнтральным апараце Нацыянальнага банка на праспекце Незалежнасці, ва ўнутраным дворыку Нацбанка, а таксама ў будынку па вуліцы Леніна, 14. Прыйсці на свята можна з 10.00 да 15.00, уваход будзе вольным.