Надзея Каткавец стала намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта
Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 ліпеня.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны, таксама падпісаны ўказ аб вызваленні Іосіфа Роліча ад пасады намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта ў сувязі з пераходам на новую працу.
Надзея Каткавец стала вядомай і пазнавальнай фігурай сярод беларускіх службоўцаў пасля прэс-канферэнцыі ў пачатку 2011 года. Тады гэтая каларытная асоба выступала ў якасці першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі. Відэа з прэс-канферэнцыі ў лютым 2011 года стала хітом байнэту.
Затым Каткавец стала начальнікам Дэпартаменту аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве, а цяпер вяртаецца ў Мінск, на новую пасаду.