Назіральніцу ўчастка №11 Савецкага раёна Мінска выдалілі з міліцыяй

Назіральніцу ўчастка №11 Савецкага раёна Мінска выдалілі з міліцыяй

Назіральніцу Валерыю Чарнаморцаву выдалілі з участка №11 Савецкага раёна Мінска. На сяброўку аргкамітэта партыі БХД напісалі скаргу афіцыйныя назіральнікі, што і стала падставай для выдалення.

Чарнаморцава: "Што я нібыта падыходзіла да сталоў выдачы бюлетэняў, хаця я падыходзіла выключна падаваць скаргі. Нібыта спрабавала спрачацца са старшынёй камісіі, падыходзіла да скрыні... Хаця да скрыні я не падыходзіла, а толькі ўставала паглядзець, калі яе запячатваюць".

Пасяджэнне камісіі, на якім Чарнаморцаву пазбавілі акрэдытацыі, адбылося без яе ўдзелу. Назіральніца палічыла гэта парушэннем закону і адмовілася пакідаць участак, таму яе выдалілі з дапамогай міліцыі.

Цяпер Валерыя Чарнаморцава піша скаргу ў раённую выбарчую камісію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі