Нікол Пашынян не прыедзе на саміт АДКБ у Мінск

Нікол Пашынян

Нікол Пашынян / ria.ru

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая пройдзе 23 лістапада ў Мінску. Пра гэта ён паведаміў у тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам, піша тг-канал апарата прэм'ер-міністра Арменіі.

Як распавядала Еўрарадыё, на саміт АДКБ плануе прыехаць Уладзімір Пуцін.

Пашынян апошнім часам часта крытыкуе АДКБ. Пасля падзей у Нагорным Карабаху і адсутнасці дапамогі з боку АДКБ Арменія стала скарачаць свой удзел у арганізацыі. У прыватнасці, краіна адмовілася ладзіць вучэнні АДКБ, а армянскі міністр абароны ў траўні праігнараваў пасяджэнне кіраўнікоў абаронных ведамстваў арганізацыі, якое прайшло ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі