Новая справа рэйкавых партызан: 40-гадовага мужчыну абвінавачваюць у тэракце
Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў КК / pixabay
Пракуратура накіравала ў суд справу саракагадовага беларуса, якога затрымалі ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне Навасады-Барысаў.
Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнай блакіроўкі. Следчыя запэўніваюць, што падчас ператрусу ў аўтамабілі мужчыны выявілі незарэгістраваныя пісталеты. Затрымліваючы беларуса, аператыўнікі стралялі яму па нагах.
Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — акт тэрарызму, наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных пуцей, незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі. Яшчэ адно абвінавачванне прад'явілі мужчыну паводле артыкула аб абразе прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.