Новыя затрыманні ў Мінску: аўтамат і сапёрная рыдлёўка (фота)

Новыя затрыманні ў Мінску: аўтамат і сапёрная рыдлёўка (фота)

МУС Беларусі сцвярджае, што яшчэ 5 чалавек затрымалі ў Мінску па падазрэнні ў падрыхтоўцы беспарадкаў. Як інфармуе БЕЛТА, нібыта, міліцыя атрымала інфармацыю, што "некалькі грамадзян планавалі правакацыі супраць грамадзян падчас несанкцыянаваных мерапрыемстваў". "Комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў" правялі супрацоўнікі Ленінскага, Фрунзенскага і Завадскога РУУС. У розных раёнах горада затрымалі згаданых пяць чалавек. Былі праведзеныя ператрусы па іх месцы жыхарства.

На фотаздымках тэлеканала СТБ відаць, што раскладзена разнастайная прапагандысцкая і спецыяльная літаратура, лістоўкі, налепкі, аўтамат, сапёрная рыдлёўка, супрацьгазы, кайданкі, маскі. БЕЛТА аднак пра аўтамат не згадвае, піша толькі пра пнеўматычную і халодную зброю, "лёгкаўзгаральныя рэчывы і хімічныя рэактывы для нанясення пашкоджання вартавым правапарадку".

Не паведамляецца, да якой структуры адносяцца затрыманыя людзі. "Наша ніва" піша, што 25 сакавіка праходзяць ператрусы ў левых актывістаў і ў анархістаў па ўсёй краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі