Па факце ДТЗ з удзелам маршруткі і МАЗа распачалі крымінальную справу

Па факце ДТЗ з удзелам маршруткі і МАЗа распачалі крымінальную справу

Па факце ДТЗ ва Ушацкім раёне з удзелам маршруткі і МАЗа распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК), паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы 5 студзеня ва Ушацкім раёне. У аўтааварыі загінуў 1 чалавек (пасажыр маршруткі, 28-гадовы жыхар Наваполацка), 8 атрымалі траўмы. Агулам у мікрааўтобусе Mercedes Sprinter былі 16 чалавек, ён ехаў у Мінск.

Праваахоўнікі заявілі, што пры сустрэчным раз'ездзе маршрутнае таксі па датычнай зачапілася за адвалы бульдозера, якія выступалі за габарыты платформы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі