Па Мінску гуляў голы мужчына. Зайшоў у аптэку, але нічога не набыў (фота)
Увечары 26 ліпеня па цэнтры Мінска гуляў голы мужчына. У распараджэнне Еўрарадыё трапіла некалькі фотаздымкаў з ім. На адным “мінскі Адам” ляжыць на ходніку побач з адзеннем, на іншым ён у чым маці нарадзіла заходзіць у аптэку. Усё гэта адбываецца на праспекце Незалежнасці, у раёне станцыі метро “Акадэмія навук”.
Як распавялі Еўрарадыё ў аптэцы, мужчына зайшоў, пастаяў крыху і выйшаў, нічога не набыўшы. Ці то дзвярыма памыліўся, ці то асартымент не спадабаўся. Цікава, адкуль незвычайны пакупнік збіраўся дастаць грошы?
“Мы бачылі, як ён пайшоў далей па праспекце Незалежнасці, і выклікалі міліцыю”, — дадалі ў аптэцы.
Пераследаваць мужчыну аптэкаркі на сталі.