Па памілаванні на волю выйшла менеджарка EPAM Дзіяна Завадская

Дзіяна Завадская

Дзіяна Завадская / spring96.org

Па памілаванні на волю выйшла палітзняволеная, менеджарка EPAM Дзіяна Завадская, паведамляе @mediazona_by. Яе затрымалі ў жніўні 2023-га пасля вяртання з Грузіі. У РБ Завадскую абвінавацілі па артыкулах "Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу".

На які тэрмін асудзілі жанчыну, невядома. Справу з 26 лютага 2024-га разглядаў Брэсцкі абласны суд. Вызвалілі Дзіяну Завадскую 4 верасня, у дзень, калі было абвешчана пра памілаванне 30 палітвязняў.

Раней стала вядома, што сярод памілаваных сузаснавальніца руху "Маці 328" Марына Кісялевіч і прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі