Пад Гомелем 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню

Пад Гомелем 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню

У Гомельскім раёне 29-гадовая жанчына нарадзіла дзіця і выкінула яго ў прыбіральню. Хлопчык загінуў. Як піша газета “СБ. Беларусь сегодня”, здарэнне адбылося ў вёсцы Зяброўка. Жанчына нараджала дзіця без сведкаў. Некалькім знаёмым, якія ведалі пра цяжарнасць, сказала, што яно нарадзілася мёртвым. Раней яна ўжо нараджала дзіця і ад яго адмовілася. У другі раз яна таксама не збіралася станавіцца маці. Ад каго зацяжарыла, жанчына не ведала, паколькі мела шматлікіх сэксуальных партнёраў.

Міліцыя даведалася ад адной з жыхарак вёскі пра здарэнне і наведала зламысніцу. Яна заявіла, што ад яе сына пазбавіўся яе бацька, які займае палову хаты. Аднак праваахоўнікі высветлілі, што ён не мае дачынення да забойства. Труп дзіцяці знайшлі і стала вядома, што хлопчык яшчэ нейкі час быў жывы пасля таго, як маці яго выкінула.

У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу, ёй пагражае сур’ёзны тэрмін зняволення. Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што яна ўсведамляла свае дзеянні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі