Пад Херсонам украінцы захапілі ў палон разведгрупу расійскага войска

Як паведамляе сайт censor.net.ua, разведгрупа Узброеных сілаў Расіі была затрыманая ў Херсонскай вобласці Украіны ўначы 12 сакавіка. Яна займалася вывучэннем аператыўнай сітуацыі, збірала дадзеныя пра перадыслакацыю падраздзяленняў украінскага войска і пра ступень іх гатоўнасці.



Камандзірам групы з'яўляецца грамадзянін Расіі, афіцэр ваеннай разведкі Узброеных сілаў Расійскай федэрацыі, ураджэнец Разанскай вобласці. Затрыманы незаконна выкарыстоўваў пашпарт грамадзяніна Украіны на імя Яўгена Арбузава.



"У сваім тлумачэнні пасля затрымання ён прызнаў, што збіраў інфармацыю разведвальнага характару: каардынаты знаходжання блокпастоў памежных войскаў, размяшчэнне частак і падраздзяленняў Узброеных сілаў Украіны", — паведамляе Служба бяспекі Украіны.



Фота — censor.net.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі