Пад Мінскам гарэла аўтамыйня, трох чалавек шпіталізавалі
Пажар на аўтамыйні
27 жніўня адбыўся пажар на аўтамыйні каля аграгарадка Азярцо Мінскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС. З агнём змагаліся 20 пажарных машын.
Каля 15:30 з'явіліся паведамленні, што пажар ліквідаваны.
Пры здарэнні пацярпелі тры чалавекі. Як паведжамляюць у Мінздароўя, іх у цяжкім стане даставілі ў бальніцу хуткай меддапамогі ў Мінску.
"На сёння трое пацярпелых знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі. Праводзіцца комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў, а таксама прыцягнутыя спецыялісты рэспубліканскіх устаноў для далейшага вызначэння і тактыкі лячэння гэтых пацыентаў", — кажа прадстаўнік Мінздароўя Леанід Недзень.
У прэс-служба МНС удакладняюць, што гаворка ідзе пра двух супрацоўнікаў аўтамыйні і аднаго ратавальніка, які атрымаў цеплавы ўдар.
Папярэдне прычынай пажару называюць абвальванне перакрыцця на паўпрычэп-цыстэрну грузавога аўтамабіля, які быў у гаражы, з далейшым яго ўзгараннем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.