Пад Віцебскам шэршні атакавалі людзей, якія адпачывалі на турбазе

Месца здарэння / Кадр з відэа

Месца здарэння / Кадр з відэа

Пад Віцебскам сотні шэршняў атакавалі людзей, якія адпачывалі на турбазе "Верасы", ёсць пацярпелыя. Пра здарэнне, якое адбылося на возеры Белае, паведамляе vitbichi.by.

"Калі мы прыбылі на месца, убачылі ляжачага напалову ў вадзе, — мабыць, ён хацеў выратавацца ў возеры, — пасінелага ацёклага чалавека без прытомнасці, — расказвае начальнік дзяжурнай змены Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Палінскі. — Над пакусаным мужчынам працягваў кружыць рой шэршняў. Мы кінуліся ратаваць пацярпелага, хоць таксама атрымалі ўкусы. Пачалі рэанімаваць, выкарыстоўваючы... спецыяльны мяшок штучнай вентыляцыі лёгкіх (эфекту ён не даў), затым балон са сціснутым паветрам і кіслародную маску".

Аднак мужчына "амаль не падаваў прыкмет жыцця". "У нейкі момант мне нават здавалася, што ён ужо мёртвы, але ледзь адчувальнае перарывістае дыханне ўсяліла надзею, і мы працягнулі штучную вентыляцыю лёгкіх, — працягвае аповед ратавальнік. — Паралельна расцерлі ў парашок антыгістамінныя таблеткі і ўсыпалі іх у ротавую паражніну пацярпелага, каб аслабіць алергію ад укусаў. Чалавек апрытомнеў, нават паспрабаваў размаўляць. Прыбыла хуткая медыцынская дапамога, мы перадалі мужчыну медработнікам, яго шпіталізавалі".

Яшчэ адзін пацярпелы, які атрымаў нашмат менш укусаў, здолеў адбегчы на бяспечную адлегласць, дапамогу яму аказалі іншыя людзі, што там адпачывалі. Пасля атакі на людзей шэршні абляпілі старую бярозу, дзе было іх гняздо.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі