Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы

Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы

Пад Жлобінам у полі згарэла 45 тон саломы. Паводле інфармацыі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, інцыдэнт адбыўся 6 верасня каля 17:00 каля аграгарадка Майскае. Тарпа салоны ў рулонах 20х80 метраў гарэла адкрытым полымем. Пажар адбываўся ў 250 метрах ад фермы. Складзеную салому не хавалі за арагоджай і не вартавалі.

Уласнікам з’яўляецца сельскагаспадарчае прадпрыемства “Бабоўскі”. Пажар ліквідавалі выратавальнікі, ніхто з людзей не пацярпеў. Ад агню збераглі яшчэ 15 тон саломы.

Прычыны пажару высвятляюцца. Сярод версіяў —  нехта прынёс да тарпы крыніцу запальвання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі