Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча перавялі з калоніі ў турму

Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё
Уладзімір Мацкевіч / З архіву Еўрарадыё

Палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча перавялі са шклоўскай калоніі № 17 у турму № 4 у Магілёве. Пра гэта паведамляецца на прысвечанай яму старонцы ў Facebook. На які тэрмін Мацкевічу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму, пакуль невядома — сувязі з ім па-ранейшаму няма.

Уладзімір Мацкевіч за кратамі са жніўня 2021 года. У чэрвені 2022-га ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі" (за відэазапіс на YouTube-канале), "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і "стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем" (так называюць платформу народных прадстаўнікоў "Сход"). За кратамі ў мінскім СІЗА № 1 філосаф 13 дзён трымаў галадоўку.

З восені 2022-га палітвязень быў у шклоўскай калоніі. 13 лютага сёлета там адбыўся новы суд, на які не змаглі трапіць ні адвакат, ні сваякі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі