Памылка “ста неабыякавых”: што не так з “экстрэмізмам” БЧБ-сцяга?
Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг пераследавалі і зневажалі як у Беларусі савецкай, так і ў Беларусі незалежнай пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Ён быў і сцягам калабарантаў, і паліцаяў, і забойцаў беларускага народа. А цяпер дайшлі да таго, каб прызнаць яго “экстрэмісцкім”.
У якога сцяга больш гістарычнай адпаведнасці беларускай зямлі: бел-чырвона-белага ці чырвона-зялёнага? Хто для Беларусі тыя, хто стаў пад прынесеныя з усходу на штыках Чырвонай Арміі бальшавіцкія сцягі і катаваў свой народ у шэрагах НКУС? Чым стане для БЧБ-сцяга яго забарона — паразай ці перамогай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча — прафесар Аляксандр Краўцэвіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.