Пан Гі Мун агучыць даклад экспертаў ААН па Сірыі
Камісія ААН завяршыла справаздачу пра хімічную атаку ў Сірыі ды перадала яго кіраўніцтву ААН.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар генеральнага сакратара ААН Марцін Несірскі, перадае РБК. Па яго словах, Пан Гі Мун 16 верасня правядзе закрытае паседжанне Савета Бяспекі ААН, на якім будзе абмяркоўвацца змест справаздачы. Пасля гэтага ён выступіць перад Генеральнай Асамблеяй ААН.
Нагадаем, што група інспектараў ААН прыбыла ў Дамаск 17 жніўня. Яна наведала раёны, дзе, магчыма, ўжывалася хімічная зброя. Камісія пакінула Сірыю 31 жніўня. Абодва бакі канфлікту — афіцыйны Дамаск і сілы апазіцыі — працягваюць па чарзе вінаваціць адзін аднаго ва ўжыванні нервова-паралітычнага газу. Ахвярамі хімічнай атакі сталі некалькі соцень чалавек.
Фота — un.org