Пантонную пераправу праз Прыпяць зноў закрылі — мароз
Пантонную пераправу праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне зноў закрылі. Прычынай гэтага стаў мароз, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Гомельскай вобласці. Рух транспарту часова перакрыты праз пагаршэнне ўмоваў надвор’я — на рацэ ўтвараецца ледзяное покрыва.
Людзей пакуль перапраўляюць на пароме, а транспарт пускаюць у аб’езд, праз Мазыр і Пінск.
Часовы пантонны мост быў наведзены ў пачатку снежня пасля таго, як на стацыянарным аўтамабільным мосце выявілі глыбокую расколіну. 14 студзеня пантонная пераправа была пашкоджаная праз рэзкую змену ўмоваў надвор’я. 31 студзеня мост аднавілі, а цяпер закрываюць зноў.