Парламент ЗША рыхтуе да разгляду новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі

Капітолій

Капітолій / pixabay.com

Новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі рыхтуецца да разгляду ў абедзвюх палатах парламента ЗША. Ход падрыхтоўкі абмеркавалі падчас сустрэч на Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі амерыканскага Кангрэса, піша агенцтва "Позірк" са спасылкай на галоўнага саветніка Ціханаўскай Франака Вячорку.

Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваліся таксама пытанні прызначэння спецпрадстаўніка (па словах Вячоркі, гэта "павінна адбыцца найбліжэйшым часам"), а таксама падтрымка беларускіх незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе і судзе ААН. Яшчэ адной тэмай былі санкцыі, а дакладней пошук "больш эфектыўных" абмежаванняў для рэжыму і "закрыццё шчылін, якія выкарыстоўваюцца для іх абыходу".

Гэтыя тэмы абмяркоўваліся на сустрэчах Ціханоўскай з былым спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі, сустаршынямі Беларускай фракцыі (парламенцкай групы) у ПП Джо Уілсам і ў Сенаце Жан Шахін і іншымі.

Нагадаем, першы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў прыняты амерыканскім Кангрэсам у 2004 годзе. Апошні у снежні 2020 года на хвалі пратэстаў у Беларусі. Цяперашні дакумент стане пятым. Яго плануюць адаптаваць да новага кантэксту вайны супраць Украіны і падтрымцы, якую рэжым Лукашэнкі аказвае агрэсіі Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі