ЗША будуць узмацняць санкцыі супраць афіцыйнага Мінска — прадстаўнік Дзярждэпа
Крыстафер Сміт
Злучаныя Штаты будуць узмацняць санкцыі супраць афмцыйнага Мінска і сачыць, каб у іх не было "дзірак" для абыходу абмежаванняў.
Пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакаратара ЗША па Усходняй Еўропе Крыстафер Сміт.
"Я магу сказаць, што мы працягнем дапаўняць нашы акцыйныя пакеты, уключаючы закрыццё шчылін і дзірак у санкцыях. Я магу сказаць, што рэжым добра падладжваецца. І мы спрабуем выявіць і знішчыць такія магчымасці. І мы актыўна працуем не толькі ўнутры амерыканскіх ведамстваў, але таксама і з дэмакратычнымі сіламі, каб вызначыць, у якіх галінах мы можам прычыніць Лукашэнку найбольшую шкоду за рэпрэсіі і падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне", — адзначыў Крыстафер Сміт.
Па яго словах, у санкцыйным пытанні ЗША працуюць, узгадняючы дзеянні не толькі ўнутры сваіх структур, але і ў супрацы з беларускімі дэмсіламі.
Як распавядала Еўрарадыё, гэтымі днямі ў Вашынгтоне праходзіць Стратэгічны дыялог паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.