Пасажыры самалёта "Белавія", які сеў у Маскве, вылецелі ў Анталію
Пасажыры борта "Белавія", які здзейсніў вымушаную пасадку ў Маскве, вылецелі ў Анталію на запасным самалёце.
Самалёт, на якім яны ляцелі першапачаткова, пакуль што застаецца ў аэрапорце Дамадзедава.
Як распавядала Еўрарадыё, самалёт рэйсу Мінск-Анталія, на борце якога былі 189 пасажыраў і 7 членаў экіпажу, быў вымушаны экстрана сесці ў маскоўскім аэрапорце "Даамдзедава". Аавіякампанія заявіла, што экіпаж падаў сігнал бедства праз праблемы з адным з рухавікоў.
Беларускія самалёты вымушаныя лятаць у Турцыю праз Расію, бо ўсе дзяржавы ЕС і Украіна закрылі сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.