Паўла Белавуса не выпусцілі пасля другіх 15 сутак

Паўла Белавуса не выпусцілі пасля другіх 15 сутак

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса мусілі сёння выпусціць з Акрэсціна, але не выпусцілі. Прадпрымальніка зноў перазатрымалі і, імаверна, будуць трэці раз судзіць за яшчэ якую-небудзь выдуманую "адміністратыўку".

Белавус — папулярызатар беларускага, натхняльнік святкавання 100-годдзя БНР і кампаніі "Годна". Сёлета ён ужо адсядзеў у ізалятары 28 сутак. 

Яго затрымалі 15 лістапада і спярша абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" татуіроўкай: у Белавуса на запясці ёсць татуіроўка з бел-чырвона-белым сцяжком і імем ягонага сына — "Мірон". Другі прысуд яму вынеслі за "дробнае хуліганства", прычым не выпускаючы з Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі