Паўлу Белавусу прысудзілі 15 сутак арышту

Павел Белавус / Еўрарадыё​​
Павел Белавус / Еўрарадыё​​

Заснавальнік і кіраўнік крамы Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны на 15 сутак за несанкцыянаваны пікет па ч.1 арт. 24. 23 КаАП, паведамляе тэлеграм-канал крамы.

Прысуд вынес суд Ленінскага раёна Менска.

Белавус быў выкліканы ў міліцыю ў панядзелак, 15 лістапада. Пасля гэтага ён не вярнуўся дадому, а быў дастаўлены на Акрэсціна. На першым судзе ў сераду, 17 лістапада, справу Белавуса адправілі на дапрацоўку, затым яго не выпусцілі праз трое сутак пасля затрымання.

Як паведамляла Еўрарадыё, Белавуса абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць. Падставай стала тое, што заснавальнік крамы Symbal.bу перасылаў праз  "Белпошту" прызнаную экстрэмісцкай кнігу Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Беларуская нацыянальная ідэя".

Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная закрыць краму, дзе прадаваліся адзенне і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў прыехалі амапаўцы.

Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. 20 жніўня 2020 года супраць КР завялі крымінальную справу. Па інфармацыі Генпракуратуры, дзейнасць рады скіраваная на захоп дзяржаўнай улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі