Паўтарагадовая дзяўчынка ў Шаркаўшчынскім раёне выпіла кіслату для чысткі трубаў

Паўтарагадовая дзяўчынка ў Шаркаўшчынскім раёне выпіла кіслату для чысткі трубаў

У Шаркаўшчынскім раёне Следчы камітэт высвятляе акалічнасці атручвання дзіцяці ў адной з вёсак.

10 траўня з раённай бальніцы ў міліцыю паведамілі, што ім давставілі малалетнюю дзяўчынку з атручваннем і хімічным апёкам ўнутраных органаў.

Здарэнне адбылося каля 10 гадзін 30 хвілін. Дзяўчынка была ў хаце разам з маці і бабуляй. Яна дастала з тумбачкі ў калідоры пластыкавую бутэльку і выпіла частку вадкасці. Маці неадкладна прамыла дачцэ рот вадой і выклікала "хуткую". Дзіця ў цяжкім стане шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні.

Паведамляецца, што ў пластыкавай бутэльцы з-пад вадкага мыла, якая трапіла ў рукі дзіцяці, была кіслата для чысткі трубаў.

Следчыя правялі агляд дома, забралі ёмістасць з рэчывам, прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Праводзіцца апытанне сведак, высвятляюцца абставіны здарэння.

Сям'я па месцы жыхарства характарызуецца станоўча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі