Пеле заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне
Легендарны бразільскі футбаліст Пеле заклікаў расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна спыніць вайну ва Украіне. "Няма абсалютна ніякага апраўдання для гэтага гвалту, які працягваецца, — гаворыцца ў яго адкрытым лісце, змешчаным у Instagram. — Гэты канфлікт жахлівы, неапраўданы і не прыносіць нічога, акрамя болю, страху і нянавісці... Магчымасць спыніць яго — у вашых руках".
Пеле нагадаў, што яны з Пуціным апошні раз сустракаліся ў Маскве ў 2017-м і ён яму паціскаў рукі.
81-гадовы Пеле ўваходзіць у лік 100 найбольш уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.