Пол Макартні названы самым багатым брытанскім музыкам

Пол Макартні ўзначаліў рэйтынг самых багатых музыкаў Вялікабрытаніі, складзены газетай The Sunday Times. Ён заснаваны на адкрытых дадзеных пра маёмасныя і зямельныя партфелі зорак, вядомых актывах і акцыях. Зыходзячы з іх сэр Пол валодае больш чым мільярдам долараў. Толькі за апошні год экс-бітл зарабіў 30 мільёнаў. Частка грошай, дарэчы, належыць жонцы Макартні, якая валодае кампаніяй, якая займаецца грузаперавозкамі.


На другой пазіцыі апынуўся аўтар рок-оперы "Ісус Хрыстос — суперзорка", кампазітар Эндру Лойд Уэбер з амаль мільярдам. 650 мільёнаў — у ірландскага гурта U2.


У дзясятку таксама патрапілі Элтан Джон, Мік Джагер, Кіт Рычардс, харэоргаф і прадзюсар Майкл Флэтлі, Рынга Стар, Стынг і Роджар Уотэрс.


Спіс самых багатых славутасцяў, якім няма 30-ці, каторы год запар узначальвае Адэль з маёмасцю ў 75 мільёнаў. Пасля поп-спявачкі ідзе гурт "One Direction", кожны з удзельнікаў якога мае па 37 мільёнаў.

Паводле korrespondent.net

Фота: www.beatles.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі