Польшча анулявала пашпарт экс-суддзі Шмыта
Томаш Шмыт
У Польшчы анулявалі пашпарт экс-суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь пяць месяцаў таму. Адпаведнае рашэнне прыняў мазавецкі ваявода на падставе запыту Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, піша партал Onet.
Польскі бок прызнае, што гэта не набліжае затрыманне Шмыта, "але істотна абмяжоўвае яго магчымасць падарожнічаць". У польскіх СМІ пішуць, што калі Шмыт не атрымае пашпарт ад рэжыму Лукашэнкі, то ў Беларусі "ён апынецца ў пастцы" і зможа ездзіць толькі ў Расію.
Расследаванне справы пра магчымае супрацоўніцтва Шмыта з беларускімі спецслужбамі працягваецца.
Пра ўцёкі польскага суддзі Шмыта ў Беларусь стала вядома 6 траўня. 10 чэрвеня акруговы суд Варшавы выдаў ордэр на арышт Шмыта. Ордэр мае сілу толькі на тэрыторыі дзяржаў Еўрасаюза.
У Беларусі Шмыта актыўна выкарыстоўваюць у дзяржаўнай прапагандзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.