Польшча ўмацоўвае мяжу з РБ — прылады кантролю з'явяцца і на рэках

Прымежны Буг / pap.pl
Прымежны Буг / pap.pl

Памежная ахова Польшчы збіраецца ўзмацніць меры бяспекі на мяжы з Беларуссю. На рачных участках мяжы будуць усталяваныя электронныя прылады. Пра гэта піша агенцтва РАР са спасылкай на прэс-сакратарку службы Ганну Міхальску.

Якія менавіта электронныя прылады будуць усталяваныя, не паведамляецца. Аднак вядома, што абсталяванне з'явіцца на берагах памежных рэк, у тым ліку Буга і Свіслачы.

Днямі ў Польшчы заявілі, што завяршаюць стварэнне электроннага бар'ера на мяжы з Беларуссю. Ён уяўляе сабой сістэму камер і датчыкаў руху. На 1 траўня было вядома, што абсталявана ўжо 206 кіламетраў электроннага бар'ера. "Не хапае толькі 150 метраў на апошнім участку, дзе ўстаноўцы прыбораў перашкаджаюць прыродныя ўмовы", — казалі ў польскай Памежнай службе. Пасля абвастрэння міграцыйнага крызісу ў 2021 годзе Польшча пачала будаваць на мяжы з Беларуссю агароджу вышынёй 5,5 метраў. Адказнасць за гэты крызіс у ЕС ускладаюць на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Электронны бар'ер ахоплівае і тыя ўчасткі мяжы, дзе агароджу не будавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі