Поні Гошу і Ліну, якія бегалі па цэнтры Гродна, вярнулі гаспадарам

Поні Гошу і Ліну, якія бегалі па цэнтры Гродна, вярнулі гаспадарам

Поні Гошу і Ліну, якія бегалі па цэнтры Гродна, вярнулі гаспадарам, інфармуе сайт hrodna.life. Высветлілася, што яны прыехалі ў Гродна з Віцебска і ўжо трэці тыдзень катаюць людзей на плошчы Леніна. Пасялілі поні ў хляве недалёка ад цэнтра горада. Увечары 8 студзеня яны выбілі дзверы і ўцяклі. Фотаздымкі поні на вуліцах Гродна з'явіліся ў сацсетках.

Гаспадары шукалі іх па слядах, апытвалі людзей. Злавіць поні ўдалося на вуліцы Ажэшкі. Жывёл не каралі, напаілі, накармілі і адправілі на працу.

Поні Гошу і Ліну, якія бегалі па цэнтры Гродна, вярнулі гаспадарам
hrodna.life

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі