Пра сварку з каліноўцамі, аўдыт і наезд Цапкалы — эфір са Стрыжаком

Пра сварку з каліноўцамі, аўдыт і наезд Цапкалы — эфір са Стрыжаком

Толькі чарговым форумам дэмакратычных сіл, падчас якога Ціханоўскую прапаноўвалі каранаваць і прыставіць да яе прэм’ер-міністра, спрэчкі ды скандалы ў дэмакратычным асяродку не абмежаваліся. Працягам стала гісторыя з разборкамі палка Каліноўскага ў дачыненні да фонду BYSOL. Да якіх ахвотна далучыўся Валерый Цапкала. Дый не толькі ён, на самай справе.

Што стала нагодай для высвятлення адносінаў паміж каліноўцамі і фондаўцамі і чаму Стрыжак няправільна дзеліць сабраныя на дапамогу добраахвотнікам грошы? Чаму крытыкам працы фонду не хапае тых справаздач пра траты, якія фонд публікуе? Як увогуле ў нас дзеляцца і размяркоўваюцца сабраныя грошы ці атрыманыя гранты і якую ролю ў гэтым адыгрывае Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі