Працадаўцаў абавяжуць перадаваць у падатковую звесткі пра усе даходы беларусаў

Снимок используется в качестве иллюстрации / journalby.com
Снимок используется в качестве иллюстрации / journalby.com

Адным з апошніх падпісаных Аляксандрам Лукашэнкам у 2018 годзе дакументаў стаў закон №159-З "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь". Ён змяшчае новую рэдакцыю Падатковага кодэкса, папраўкі ў Бюджэтны кодэкс і ў Закон аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. І яшчэ некалькі артыкулаў.

Амаль усе змены набываюць моц з 1 студзеня 2019 года. Нашу ўвагу прыцягнуў пункт 13 артыкула 4 закона, які пачне дзейнічаць праз два гады — са студзеня 2021-га. Ён гучыць так:

"Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя падаваць звесткі аб даходах фізічных асоб, за выключэннем звестак, якія адносяцца да дзяржаўных сакрэтаў або банкаўскай таямніцы, па пераліку, у парадку i тэрмiны, устаноўленыя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь".

Пра што тут увогуле гаворка? Падача звестак пра даходы фізічных асоб — гэта дэкларацыі аб даходах? Каму дзяржорганы, "іншыя арганізацыі" і ІП павінны будуць падаваць гэтыя звесткі? Па якім пераліку і ў якім парадку? Звесткі пра даходы якіх фізічных асоб павінны быць пададзеныя?

У Міністэрстве па падатках Еўрарадыё параілі даслаць афіцыйны запыт. Мы напісалі і паралельна звярнуліся за тлумачэннямі да Леаніда Фрыдкіна, эканаміста, удзельніка рабочай групы па ўнясенні паправак у Падатковы кодэкс.

 

Звесткі аб даходах гэта звесткі аб даходах. Усіх людзей. Аб усіх даходах

Работодателей обяжут передавать в налоговую сведения обо всех доходах белорусов

"Тут ідзе гаворка не пра дэклараванне даходаў, а пра падачу звестак аб налічаных фізічным асобам даходаў. Гэта далёка не адно і тое ж, — тлумачыць Фрыдкін. — Агульнае толькі тое, што падатковыя органы атрымаюць інфармацыю пра тое, якія даходы атрымлівае насельніцтва. Пад фізічнымі асобамі фактычна трэба разумець усё насельніцтва, а даходы — любыя даходы, у любой форме, якія яно атрымлівае".

Двухгадовая затрымка набыцці законнай моцы пунктам 13 тлумачыцца тым, што аператыўна ўвесці такую ​​форму падачы звестак немагчыма. Трэба стварыць адпаведную сістэму, знайсці рэсурсы для перадачы, апрацоўкі і класіфікацыі даных — на ўсё гэта патрэбны час.

"З аднаго боку, такім патрабаваннем аб падачы інфармацыі дзяржава імкнецца зрабіць празрыстымі даходы грамадзян з пункту гледжання падаткаабкладання. Хоць абавязаць усіх падаваць тую ці іншую інфармацыю вельмі лёгка, у рэальнасці яе даволі складана запатрабаваць і атрымліваць.

Для гэтага трэба зрабіць спецыяльныя праграмы, вызначыць форму электроннай падачы паведамленняў. Таму норму вырашылі адкласці. У першапачатковым варыянце меркавалася, што яна запрацуе з 1 студзеня 2019 года".

 

Навошта увогуле ўсё гэта?

Па словах Фрыдкіна, дзяржава апраўдвае новаўвядзенне выключна добрай мэтай. Збор звестак аб даходах дапаможа аўтаматызаваць выдачу людзям з нізкімі даходамі безнаяўных субсідый на камуналку.

"Каб людзі не турбаваліся, бегаючы з даведкамі, — тлумачыць эканаміст. — Але на практыцы можа апынуцца, што такім чынам звесткі пра абсалютна ўсе даходы абсалютна ўсіх грамадзян апынуцца ў распараджэнні падатковых органаў. А там ужо дзяржава распарадзіцца гэтай інфармацыяй па сваім меркаванні".

Работодателей обяжут передавать в налоговую сведения обо всех доходах белорусов
Снимок используется в качестве иллюстрации / pravo.by

Наймальнікаў хацелі абавязаць штоквартальна даваць справаздачу аб даходах работнікаў, прычым аб усіх даходах — як па зарплаце, так і па іншых даходах. Гэтая норма закладвалася указам прэзідэнта "Аб безнаяўных жыллёвых субсідыях", каб вызначыць тых, каму павінны налічвацца жыллёвыя субсідыі пры поўнай кампенсацыі выдаткаў.

"Бізнес-саюзы выступілі рэзка супраць гэтай нормы, таму што большая частка інфармацыі аб даходах фізічных асоб і так утрымліваецца ў справаздачнасці ПУ-3, якую суб'екты гаспадарання здаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Тады было вырашана, што норму гэтую трэба прыбраць, а ў далейшым ўсталяваць адзіную форму справаздачнасці па падачы звестак аб даходах фізічных асоб. Яна будзе ў аўтаматызаваным парадку паступаць у падатковыя органы".

 

Па якім пераліку і ў якім парадку трэба будзе падаваць звесткі?

У пункце 13 артыкула 4 Закона напісана, што “па пералiку, у парадку i тэрмiны, устаноўленыя Саўмінам”. Бізнес-саюзы прапаноўвалі, каб звесткі аб даходах перадаваліся аўтаматычна з Фонду сацыяльнай абароны (які і так іх атрымлівае) у МПЗ. У гэтым пункце прама не пазначана, але, хутчэй за ўсё, пад дзяржаўным органам, якi абавязаны прадстаўляць звесткі аб даходах фізічных асоб, разумеецца менавіта Фонд сацабароны, распавядае Фрыдкін.

"А наконт арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў пытанне пакінулі адкрытым. Гэта значыць, магчыма, звесткі будуць падавацца паралельна і ў Фонд сацабароны, і ў МПЗ. Але ў далейшым магчымыя варыянты, калі адбудзецца аб'яднанне. Гэта такі кампрамісны варыянт", — лічыць Фрыдкін.

Сярэдні памер субсідыі — 5 рублёў. За студзень-май 2018 года безнаяўныя жыллёвыя субсідыі атрымалі каля 24 тысяч беларускіх сем'яў. Атрымліваецца, што дзеля гэтых людзей дзяржава збіраецца на працягу двух гадоў правесці вялікую працу па стварэнні інфраструктуры, ды яшчэ і ўсіх астатніх абавязаць збіраць і падаваць звесткі аб даходах. З'яўляецца пытанне аб суразмернасці мэтаў і намаганняў. І вельмі гэта ўсё нагадвае гісторыю з "клопатам" дзяржавы аб працаўладкаванні 500 тысяч "дармаедаў".

Больш важных і цікавых навінаў у выніковая праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі