Пракурор прапанаваў зменшыць палітвязню тэрмін на 1 год — суд адмовіўся

Пракурор прапанаваў зменшыць палітвязню тэрмін на 1 год — суд адмовіўся

У Мінгарсудзе 9 лютага разглядалі апеляцыйную скаргу 21-гадовага палітвязня Антона Лакішыка. Ён быў асуджаны на тры гады калоніі за акцыю 14 чэрвеня ў Мінску: Лакішык штурхануў супрацоўніка АМАПа.

Хлопец і яго абарона палічылі прысуд празмерна суровым, піша праваабарончы сайт "Вясна". АМАПавец не атрымаў цялесных пашкоджанняў і не звяртаўся да медыкаў, Лакішык выплаціў яму маральную шкоду ў тысячу рублёў і цалкам прызнаў сваю віну. Адвакатка звяртала ўвагу, што нават пацярпелы міліцыянт пагаджаўся перакваліфікаваць крымінальную справу ў адміністрацыйную.

Пракурорка Сакалова пагадзілася з довадамі адвакаткі Антона Лакішыка і прапанавала суду знізіць пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі. 

Аднак калегія, якую ўзначальвала суддзя Мінгарсуда Тамара Унукевіч, пакінула прысуд без зменаў.

Сваякі плануюць абскарджваць прысуд у алейшых інстанцыях. Сам Антон знаходзіцца ў СІЗА-1 ("Валадарка") у камеры з 15 арыштаванымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі