Праваабаронцам стала вядома пра смерць зняволенага ў івацэвіцкай калоніі

У івацэвіцкай калоніі (ілюстрацыйнае фота)

У івацэвіцкай калоніі (ілюстрацыйнае фота) / zviazda.by

Праваабаронцам стала вядома пра смерць зняволенага ў папраўчай калоніі № 22 "Воўчыя норы" (у канцы лета такая ж інфармацыя была пра папраўчую калонію "Віцьба"). Як піша MAYDAY TEAM, малады хлопец адбываў тэрмін у 9-м атрадзе. Пасля здарэння ўсяму атраду забаранілі тэлефанаваць, бо адміністрацыя намагаецца схаваць інфармацыю пра смерць зняволенага.

Па непацверджаных звестках, прычынай смерці мог быць суіцыд (нібыта хлопец "не вытрымаў прэсінгу"). Пра "недапушчальнасць агучвання абставін" папярэджаны бацькі памерлага. Цела ім ужо выдалі і яго адразу ж пахавалі.

Калонія № 22 "Воўчыя норы" знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Лічыцца, што ў ёй вельмі жорсткі рэжым. Сярод зняволеных ёсць палітвязні. Сёлета ў траўні калонія суткі была адрэзана ад знешняга свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі