Праваабаронцы: аўтар ютуб-канала "Мазыр для жыцця" асуджаны на 15 сутак
Аляксандр Цуканов / "Мазыр для жыцця"
Жыхары Мазыра Аляксандр Цуканаў, аўтар ютуб-канала "Мазыр для жыцця", і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна", спасылаючыся на сяброў актывістаў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 5 чэрвеня Цуканова затрымалі сілавікі ў чорных масках, пасадзілі ў белую "Шкоду" і павезлі ў невядомым кірунку. За дзень да гэтага яго ўжо затрымлівалі разам з фермерам з Прудка Аляксандрам Вянгурай. Мужчына правёў у пастарунку больш за 10 гадзін, пасля чаго яго адпусцілі.
29 мая ў Гродне пасля правакацый быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі, аўтар канал "Краіна для жыцця" і кіраўнік ініцыятыўнай групы сваёй жонкі Святланы. Пасля гэтага па ўсёй краіне праходзяць затрымання сябраў ініцыятыўнай групы вылучэнкі ў прэзідэнты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.