Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 22 чалавек

Турма, ілюстрацыйнае фота

Турма, ілюстрацыйнае фота / sb.by

22 чалавекі атрымалі статус былых палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Гэта Наталля Кукішава, Аляксандр Саевіч, Яўген Марцюг, Антон Кліменка, Генадзь Дарожкін, Марына Дзёгцева, Алеся Жалязоўская, Віктар Залацілін, Барыс Здановіч, Сяргей Змітровіч, Ірына Зіневіч, Дзмітрый Марцінкевіч, Уладзімір Паўлавіч, Наталля Лупан, Уладзіслаў Мураўскі, Таццяна Макарава, Юрый Царэвіч, Мікалай Кацура, Віталь Каваленка, Віталь Каршун, Юрый Марозаў, Алена Церашкова.

Паводле праваабаронцаў, усе гэтыя людзі былі пазбаўленыя волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў. З розных прычынаў яны не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення.

Праваабаронцы ацэньваюць іх пераслед як палітычна матываваны, патрабуюць адмены прысудаў і поўнай іх рэабілітацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі